{post_image_caption}

Беларускі брэнд выпусціў новую калекцыю футболак Vёska з класным прынтом

{post_image_caption}

Сёння, 23 кастрычніка, беларускі брэнд адзення TSUDA прадставіў новую мадэль футболак пад назвай Vёska. На выбар ёсць два колеры.

мы здесь

Малюнак на футболцы нагадвае драўлянае акно з карункавымі фіранкамі і стаўнямі – спасылку на эстэтыку беларускай вёскі. Прынт нанесены метадам шаўкаграфіі, у цэнтры размешчаны надпіс TSUDA.

Футболка з назвай Vёska. Беларускі брэнд адзення TSUDA. Черная футболка с принтом. Футболка от бренда TSUDA.

Футболкі. Фота: @tsuda_project, Instagram.com.

Футболкі пашыты са шчыльнай бавоўны з эластанам, прадстаўлены ў двух колерах – бэжавым і чорным – і ў трох памерах: S-M, M-L, L-XL. Кошт – 325 зл. (78 еўра).

Заснавальніца брэнда Ганна ўжо некалькі гадоў развівае TSUDA. Яе вопратка – гэта праява любові да Беларусі. У ліпені 2023 года яна абвясціла пра рэінкарнацыю брэнда ў Варшаве: «Я лічу, што добра рабіць можна толькі тое, што цябе шчыра хвалюе. Таму праект пра маю родную краіну Беларусь, дзе я больш не жыву, пра моду і пра адзенне.

TSUDA – гэта мой асабісты сумленны водгук на тое, што цяпер адбываецца з маёй краінай. Я буду паказваць гэта так, як лепш за ўсё ўмею: праз творчасць і добрае адзенне. Гоў рабіць!»

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter